На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

13 сакавіка моцны вецер пашкодзіў дахі трох сельскагаспадарчых будынкаў на Маладзечаншчыне. Пацярпелі млын, мехмайстэрні і  малочна-таварная ферма сельскагаспадарчай фірмы «Маркава» ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс».

З трох будынкаў вецер сарваў 120 лістоў шыферу.

У адным з будынкаў было 80 кароў. Яны не пацярпелі, паведаміла старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова.

МНС нагадвае, што рабіць, калі пачаўся моцны вецер ці ўраган

Устрымайцеся ад выхаду на вуліцу. Калі ж ураган заспеў вас на вуліцы, трымайцеся як мага далей ад лёгкіх пабудоў, будынкаў, мастоў, эстакад, ліній электраперадач і дрэў. Старайцеся хутчэй схавацца.

Не заходзьце ў пашкоджаныя будынкі, бо яны могуць абрынуцца пры новых парывах ветру. Беражыце сябе. У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць па тэлефонах 101 ці 112.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Маладзечанскім ГРАНС.

• Текст доступен на языке: Русский