У школу. Фота Настассі Уткінай.

Сёлета, у студзені-лютым, у пяты раз на Міншчыне правялі абласную алімпіяду для педагагічных работнікаў. Сярод пераможцаў – дзве настаўніцы рускай мовы і літаратуры з Вілейшчыны, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Святлана Анатольеўна Згерская, што працуе ў Вілейскай гімназіі №1 «Логас», заняла другое месца ў сваёй намінацыі.

Дзіна Фёдараўна Івашанка з Вязынскага вучэбна-педагагічнага комплексу – трэцяе.

Сертыфікаты атрымалі настаўнікі англійскай мовы, якія выканалі не менш за 50% заданняў. Гэта педагогі з гімназіі №1 «Логас» Людміла Іосіфаўна Кірый, Юлія Міхайлаўна Круцкіх, Таццяна Валянцінаўна Цывілька і настаўніца Вілейскай школы №5 Алена Аляксандраўна Шлянскова. 

• Текст доступен на языке: Русский