Фота expressandstar.com.

Першага беларускага пацыента, у якога дыягнаставалі COVID-19, сёння выпісалі з бальніцы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Як паведамлялася, першы завазны выпадак каранавіруса ў Беларусі зарэгістравалі 27 лютага.

Тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса COVID-19 у маладога чалавека з Ірана, студэнта БНТУ, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя 10 сакавіка паведаміла, што ў студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту на наяўнасць РНК каранавіруса. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў.

На гэтым тыдні пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыента будуць выпісаныя са стацыянара, праінфармавалі тады ў прэс-службе.

Як распавёў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, усе пацыенты ў Беларусі, у якіх выяўлены каранавірус, знаходзяцца ў здавальняючым стане. Чацвёра ўжо вылечыліся, у іх атрыманыя адмоўныя тэсты.

Новыя выпадкі, якія фіксуюцца, — сярод тых, хто кантактаваў з хворымі і хто ўжо ізаляваны.

— У іх захворванне працякае ў лёгкай форме, і без тэстаў пра яго, хутчэй за ўсё, не ведалі б, — адзначыў міністр.