Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

«Андэрдог» будзе ўдзельнічаць у першай лізе чэмпіянату краіны ў сезоне-2020. «Маладзечна», па звестках «Прэсбола», таксама працягне існаванне.

Раман Кузняцоў, адказны за спорт у райвыканкаме Маладзечна, у панядзелак у інтэрв’ю «ПБ» прызнаўся, што ўлады рэгіёна не маюць сродкаў, каб напоўніць бюджэт «Андэрдога» ў неабходным аб’ёме.

10 сакавіка ў інтэрнэце з’явіліся навіны, што галоўны і адзіны інвестар клуба з Чысці Аляксей Ярамчук адмаўляецца фінансаваць праект.

Па дадзеных «Прэсбола», бос «Андэрдога» нікуды не знікае. А калі клуб не здолее ў кароткія тэрміны адшукаць дадатковыя прыватныя крыніцы фінансавання ў прыдачу да сваіх, то футбалісты выказалі гатоўнасць пайсці на зніжэнне асабістых умоў кантрактаў.

Таксама, па звестках «ПБ», пагаднення з футбалістамі пачнуць заключаць ў панядзелак, 16 сакавіка. Фармуецца і астатняй штат каманды — доктар, масажыст і гэтак далей. Ёсць дагаворы са стадыёнам у Маладзечне, з мясцовай дзіцяча-юнацкай школай. Неабходныя дакументы працягваюць паступаць у ліцэнзійны аддзел федэрацыі футбола.

На лёсаванні першай лігі ў панядзелак возьмуць за аснову паўнавартасны каляндар — камандаў выйдзе на старт усё ж такі 15.

Што да «Маладзечна», хутчэй за ўсё, працягне выступаць у другой лізе. «Зялёна-белыя» будуць дзяліць родны стадыён з «Андэрдогом».