13 сакавіка, у смаргонскім райвыканкаме падпісалі дамову аб намеры супрацоўніцтва паміж Смаргонскім раёнам і муніцыпалітэтам Пыхья-Пярнумаа Эстоніі.
У Смаргонскі раён дэлегацыі з Эстоніі прыехала ўпершыню. Як адзначыла мэр муніцыпалітэта Пыхья-Пярну Яне Мец, эстонскі бок спадзяецца на доўгае і плённае супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, турызму, сельскай гаспадаркі і іншых галінах.