Фота Матэа Біата guardian.com.

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла, што ў Беларусі зафіксавалі ўжо 21 выпадак каранавіруснай інфекцыі.

На момант ізаляцыі пацыентаў тэсты ў іх былі адмоўнымі — гэта значыць вірус яшчэ не вылучаўся з арганізма.

На сённяшні дзень РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ўжо правяло больш за 10,5 тысячы тэстаў на COVID-19.

Таксама Савет Міністраў прыняў рашэнне да 6 красавіка абмежаваць ўсе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам.