Фота GETTY IMAGES.

РНК каранавіруса ў Беларусі выявілі ў 27 чалавек, першых траіх выпісалі. Ва ўстановах аховы здароўя 24 чалавекі і таксама застаюцца ва ўстановах аховы здароўя «кантакты першага ўзроўню», паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Сем захварэлых далі па два-тры кантакты тых, хто заразіўся. Адзін з захварэлых схаваў інфармацыю пра наведванне Паўночнай Італіі, своечасова не выклікаў хуткую дапамогу. У выніку ён даў больш за 90 чалавек «першага кантакту».

Таксама ў Мінздароўі адзначылі, што дзеці і падлеткі лёгка пераносяць вірус.

• Текст доступен на языке: Русский