Па стане на 1 сакавіка гэтага года ў Беларусі зарэгістравана каля 30 тысяч выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Пра ВІЧ у Беларусі і на Маладзечаншчыне

Штодзень зноў выяўляюць у сярэднім шэсць новых выпадкаў. У эпідэмічны працэс уцягнутыя практычна ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі. У Мінскай вобласці найбольшая колькасць ВІЧ-інфіцыраваных рэгіструецца ў Салігорскім раёне.

У Маладзечанскім раёне і Маладзечне статыстычная колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі па стане на 1 сакавіка гэтага года складае 118 чалавек: 70 – па горадзе і 48 – па раёне.

Па-ранейшаму асноўнай прычынай інфіцыравання застаецца кантактны палавы шлях перадачы – 81,3%. Выпадкаў перадачы вірусу пры звароце па медыцынскую дапамогу, пры пераліванні донарскай крыві ў нашым рэгіёне не ўстанавілі.

Больш інтэнсіўна ВІЧ-інфекцыя распаўсюджваецца сярод мужчын – 60,2%. Гэта неспрыяльна адбіваецца на здароўі жанчын, якія ў аднолькавых умовах пры палавым кантакце больш уразлівыя, чым мужчыны. Усё больш у эпідэмію ВІЧ-інфекцыі далучаюцца людзі, якія працуюць – іх 56,8%.

ВІЧ-інфекцыя перастала быць прыярытэтам маладых людзей ва ўзросце да 29 гадоў. Рэгістрацыя новых выпадкаў зрушылася ва ўзроставую групу 30-60 гадоў, дасягнуўшы ў гэтай групе 56,8%.

Дзе і навошта абследавацца на наяўнасць віруса імунадэфіцыту (ВІЧ)

Гэта можна зрабіць у любой паліклініцы, скурна-венералагічным і псіханеўралагічным дыспансерах і амбулаторыях раёна. Прычым не толькі бясплатна, але, пры жаданні, ананімна.

У кожнай з гэтых устаноў ёсць поўная інфармацыя пра кабінет, дзе можна здаць аналіз крыві на ВІЧ і час яго працы. Акрамя спецыяльнага абследавання крыві на ВІЧ, у аптэках Беларусі ёсць экспрэс-тэсты па сліне. Любы чалавек, вывучыўшы простую інструкцыю, на працягу кароткага часу можа даведацца вынік тэста.

Ведайце, што станоўчы адказ не заўсёды азначае наяўнасць віруса. Неабходнае паўторнае абследаванне, каб выключыць памылку.

Ад ведаў свайго ВІЧ-статусу залежаць якасць і працягласць вашага далейшага жыцця.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь усім людзям, якія жывуць з ВІЧ, тэрапія праводзіцца бясплатна. Прымаючы лячэнне, ВІЧ-пазітыўны чалавек жыве доўга і паўнавартасна. Даведайцеся свой ВІЧ-статус ужо сёння, пратэстуйце сябе на ВІЧ.

Фота minsknews.by.