Фота GETTY IMAGES.

Як паведамілі ва ўпраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама 12 сакавіка ў інфекцыйнае аддзяленне Ашмянскай ЦРБ шпіталізаваны чатырох супрацоўніка пункта пропуску Каменны Лог для правядзення каранцінных мерапрыемстваў.

Супрацоўнікі дадзенага пункта пропуску знаходзіліся ў кантакце з грамадзянінам, які праехаў праз мяжу і ў якога пазней аказаўся станоўчым аналіз на каранавірус.

Усе чацвёра супрацоўнікаў пункта пропуску Каменны Лог здаровыя, абследаваны, па выніках аналізаў каранавірус ў іх не знойдзены. За імі працягваюць назіраць.