Фота habr.com.

14 сакавіка на Ашмяншчыне здарылася два пажары.

Каля 10.30 выратавальнікам паведамілі, што гарыць хлеў на прыватным двары ў вёсцы Куцкуны Крайванцаўскага сельсавета. Агонь знішчыў дах і перакрыцці, пашкодзіў сцены.

Каля 14.20 загарэўся гараж у Ашмянах, на вуліцы Чырвонаармейскай. Агонь пашкодзіў правае крыло, ліхтар і бампер аўтамабіля, які стаяў у гаражы. Пашкоджаныя і сцены будынка.

Прычыны абодвух пажараў высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский