Воля Трубач. Фота са стронкі vk.com.

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншванні і цёплыя словы ад нашай чытачкі, кіраўніцы маладзечанскага этнаграфічнага клуба «Кола» Волі Трубач:

– Мне, як арганізатару імпрэз, вельмі важна мець пляцоўку, на якой можна размяшчаць абвесткі пра будучыя мерапрыемствы.

«Рэгіянальная газета» заўсёды ідзе насустрач і спрыяе гэтаму. А часам і сама адсочвае падзеі этнаграфічнага клуба «Кола» і асвятляе іх.

«Рэгіянальная газета» – гэта больш чым газета ці сайт пра падзеі рэгіёна. Гэта пляцоўка для адукацыйных семінараў, гарадскіх праектаў, акцый, грамадскіх абмеркаванняў і… эксперыментаў.

«РГ» не стаіць на месцы: рухаецца сама і рухае вакол сябе! Прытым 25 гадоў! Віншую! Многае лета!

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.