Фота belprauda.org.

Амністыя ў сувязі з 75-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне можа закрануць 1,8 тысячы асуджаных за наркотыкі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Юры Караеў у эфіры тэлеканала Беларусь 1, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер прапрацоўваецца механізм памілавання для тых, хто ўпершыню сеў у турму.

Займацца падрыхтоўкай законапраекта аб амністыі даручана Вярхоўнаму суду разам з Міністэрствам унутраных спраў. Дакумент па сваім аб’ёме, як паведамлялася, будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годдзя вызвалення Беларусі.