Мяркуюць, так будзе выглядаць новы гандлёвы цэнтр. Ілюстрацыя з сайта Маладзечанскага райвыканкама.

Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт запрашае грамадзян і юрыдычных асоб да грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі праекта «Рэканструкцыя капітальных пабудоў з інвентарнымі нумарамі 630/ С-76779 (аўтадром), 630 / С-50027 (будынак гаражоў), размешчаных па адрасе: Маладзечна, вуліца Касманаўтаў, 8Б, у гандлёвы цэнтр».

Будаўніцтва гандлёвага цэнтра плануецца на зямельным участку плошчай 1,1881 гектара.

Гандлёвы цэнтр будзе аднапавярховы з пад’ездамі для аўтамабіляў, газонамі і разгрузачнай пляцоўкай на тэрыторыі. Плануюць размясціць 86 парковачных месцаў, у тым ліку чатыры машына-месцы для машын людзей з інваліднасцю.

Грамадскае абмеркаванне Праекта правядуць ад 21 сакавіка  па 14 красавіка. Правядзенне экспазіцыі Праекта зладзяць ад 21 сакавіка  па 4 красавіка ў будынку Цэнтралізаванай клубнай сістэмы па адрасе: вуліца Лібава-Роменская, 71, па працоўных днях з 8.00 да 20.00.

Прэзентуюць Праект 24 сакавіка ў 18.00 у будынку  Цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Азнаёміцца ​​з матэрыяламі Праекта можна ад 21 сакавіка  па 14 красавіка на інтэрнэт-сайце Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта: www.molodechno.minsk-region.by, у будынку Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт.

• Текст доступен на языке: Русский