Ілюстрацыйнае фота regnum.ru.

Учора каля сямі раніцы гарэла лазня ў прыватным двары ў вёсцы Сакалоўка Хаценчыцкага сельсавета.

Лазня была драўляная, накрытая шыферам, у памяшканні была электрычнасць. У выніку агонь пашкодзіў столь на плошчы два квадратныя метры, закурыў сцены і маёмасць у парылцы. Людзі, жывёлы і суседнія будынкі не пацярпелі, паведамілі ў Вілейскім РАНС.

Прычыну пажару высвятляюць. На месцы працуе пажарны інспектар.

 

• Текст доступен на языке: Русский