Фота Мікалая Ліскова.

Ад заўтра на вуліцы пацяплее, але ад пятніцы зноў пахаладае, піша Tut.by.

17 сакавіка, у аўторак, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Ноччу -2…+4°С, максімальная днём +4…10°С, па паўднёвым захадзе +11…14°С.

У сераду ноччу -3…+4°С, максімальная днём +8…15°С.

У чацвер, 19 сакавіка, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу 0…+ 6°С, максімальная днём +7…13°С.

У пятніцу, 20 сакавіка, ноччу -3…+4°С, пры праясненнях да -5°С, максімальная днём + 5…10°С.

У выхадныя стане яшчэ халадней.

21 сакавіка, у суботу, кароткачасовыя ападкі — у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Ноччу 0…-7°С, па поўдні да +3°С, максімальная днём 0…+7°С.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1…8°С, у паўночных раёнах пры праясненнях да -10°С, максімальная днём +1…8°С.