Фота vilcrb.by.

Ад 16 сакавіка ў Маладзечанскай ЦРБ працуе гарачая лінія і дыстанцыйны кругласутачны медыцынскі пост.

Новаўвядзенні з’явіліся для таго, каб узмацніць мерапрыемствы па папярэджанні заносу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ва ўстановах аховы здароўя.

Гарачая лінія і дыстанцыйны кругласутачны медыцынскі пост будуць працаваць з мэтай інфармавання насельніцтва  і кансультацый на перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Кантактны тэлефон – (8 176) 55 96 11.

І гарачая лінія, і медыцынскі пост будуць працаваць да асобага распаражэння, паведамляе сайт Маладзечанскай ЦРБ.

• Текст доступен на языке: Русский