Раніцай 16 сакавіка на вуліцы Канстанцыі Буйло збілі жанчыну. ДАІ шукае сведкаў

Маладзечанская ДАІ шукае відавочцаў і сведкаў ДТЗ.

16 сакавіка прыкладна а 7:20 на вуліцы Канстанцыі Буйло кіроўца, меркавана на «Форд Ф’южн», збіў жанчыну. Пацярпелая перасякала вуліцу ў наналежным месцы дарогі.

У выніку наезду ёй былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Жанчыне аказалі медыцынскую дапамогу на месцы, шпіталізацыя не праводзілася.

Маладзечанская ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ. ДАІ просіць сведак звярнуцца па нумары 102.