Фота з архіва "РГ".

Вясновыя школьныя канікулы пераносіцца не будуць, паведаміў карэспандэнту БелТА міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«У апошні час у інтэрнэце, у сацыяльных сетках і месенджарах з’явілася інфармацыя аб пераносе вясновых канікул. Афіцыйна паведамляю: графік навучальнага працэсу не змяняецца. Ніякіх падстаў для гэтага няма. Усе навучальныя ўстановы павінны працаваць у штатным рэжыме», — сказаў Ігар Карпенка.

Вясновыя школьныя канікулы працягнуцца з 30 сакавіка па 4 красавіка.

• Текст доступен на языке: Русский