У вілейскай школе №3. Фота Аксаны Ярашонак.

Вясновыя канікулы ў школьнікаў могуць пачацца 23 сакавіка, гэта значыць, на тыдзень раней запланаванага. Пра тое, што такое пытанне прапрацоўваецца, паведамілі «Мінск-навінам» у Міністэрстве адукацыі Беларусі.

— Ёсць прапанова аб пераносе вясновых канікул у школьнікаў. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята, яно цяпер абмяркоўваецца, — распавялі ў прэс-службе ведамства.

Вясновыя канікулы ў школьнікаў былі запланаваныя з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года ўключна (працягласцю 6 дзён). Аднак у шэрагу сталічных школ бацькам распавялі настаўнікі, што ёсць верагоднасць пераносу вакацый на тыдзень раней.

• Текст доступен на языке: Русский