Па словах стваральнікаў Мапы, ужо цяпер на ёй змешчаныя звесткі пра 28 арганізацый і ініцыятыў з усёй Беларусі, якія спрыяюць паляпшэнню якасці жыцця сталых людзей. Ёсць такія арганізацыі і ў нашым рэгіёне.

Мапа дазваляе адфільтраваць арганізацыі па абласцях і відах дзейнасці.

З  нашага рэгіёна на мапе прадстаўленыя:

  • Адукацыйны цэнтр «Адкрытая прастора». Нядаўна цэнтр запусціў новы накірунак – «Акадэмію 55+», дзе сталыя людзі могуць вывучаць замежную мову, камп’ютар, смартфон і жывапіс
  • Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцва. Тут наладжаная асветніцкая, адукацыйная, фізкультурная, прафілактыка-рэабілітацыйная праца. А нядаўна пачала дзейнічаць студыя прыгажосці для жанчын ва ўзросце 60+
  • Маладзечанская сярэдняя школа №5. Тут рэалізуюць праекты клуба «Пошук», што фінансуюцца фондам «Памяць. Адказнасць. Будучыня», накіраваныя на працу з былымі малалетнімі вязнямі канцлагераў і на дыялог паміж сталымі людзьмі і маладым пакаленнем
Падчас сумеснай спартландыі школьнікаў і сталых людзей у Маладзечанскай школе №5. Фота Зоі Хруцкай.
  • Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва.  У арганізацыі працуе два аддзяленні, якія займаюцца праблемамі сталых людзей: аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома і аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага веку. На працягу 2018-2019 гадоў на базе цэнтра рэалізавалі сацыяльны праект «Прафілактыка узроставых кагнетыўных змяненняў у сталых людзей Валожына і Валожынскага раёна»
Картинки по запросу "Рэгіянальная газета Алена Жданюк"
Адзін з калажоў, створаных у межах праекта «Папярэджанне кагнетыўных узроставых змен у сталых людзей праз далучэнне іх да творчасці». У здымку з архіва Таццяны Ланько аб’яднаныя 1960-я і 2019 гады. На фота Юры Ланько з унукамі Аляксандрай і Паўлам. Аўтар калажа Алена Жданюк.
  • Смаргонскі тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом». Аддзяленне прызначанае для арганізацыі вольнага часу і зносін, правядзення адукацыйных мерапрыемстваў, рэалізацыі творчага патэнцыялу, аказання сацыяльна-бытавых паслуг сталым грамадзянам Смаргоні і Смаргонскага раёна.

Калі ж вашай арганізацыі ці ініцыятывы пакуль няма на мапе, вы можаце самастойна  дадаць інфармацыю.

Мапу створылі сябры заснаванай у канцы 2018 года кааліцыі «За годнае даўгалецце», у склад якой сёння ўваходзіць восем арганізацый, прадстаўнікі трох універсітэтаў трэцяга веку, а таксама некалькі экспертаў.

Ілюстрацыя uzv.by.

• Текст доступен на языке: Русский