Фота wday.ru.

Пра гэта расказала інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.

Нагадаем, што пажар здарыўся ў вёсцы Дзягілі Слабадскога сельсавета 22 лютага. Гаспадар быў на працы, а дома заставалася яго сужытніца.

Па словах Ірыны Карапецян, жанчына сама выпаўзла з дома. Але атрымала апёкі галавы, шыі, тулава, кісці. Усяго – 22% апёкаў. З дыягназамі апёкавая хвароба і апёкавы шок пацярпелую забралі ў бальніцу.

15 сакавіка жанчына памерла. Праводзяць судова-медыцынскую экспертызу.

• Текст доступен на языке: Русский