Фота megaobzor.com.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) рэкамендуе не выкарыстоўваць ібупрафен і лекі, што яго замяшчаюць, для самалячэння ад новага каранавіруса, а піць парацэтамол, заявіў на брыфінгу ў аўторак прэс-сакратар СААЗ Крысціян Ліндмаер, піша ria.ru

«Не было апублікавана новых сведчанняў таго, што ібупрафен павышае рызыку смяротнасці (пры COVID19). Недастаткова даследаванняў, і эксперты пакуль вывучаюць звесткі. Пакуль жа мы рэкамендуем аддаць перавагу парацэтамолу і не выкарыстоўваць ібупрафен у якасці самалячэння», – сказаў ён

Паводле яго слоў, калі ібупрафен выпісаны доктарам і неабходны па медыцынскіх паказчыках, то яго можна прымаць.

• Текст доступен на языке: Русский