Фота tut.by.

Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

На 12 гадзін 17 сакавіка ў пункце пропуску Каменны Лог утварылася вялікая чарга з фур. У ёй больш за шэсцьсот машын.

– Нашы супрацоўнікі ўдакладняюць у грамадзян адкуль і куды яны едуць, калі патрабуецца – мераюць тэмпературу, – растлумачылі AUTO.TUT.BY ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы. – Пасля ўвядзення абмежаванняў, звязаных з каранцінам, былі факты, калі людзей мы не выпускалі з Літвы і адмаўлялі ва ўездзе. Гэта адбывалася па розных прычынах, часцей за ўсё – людзі не выконвалі ўмовы, якія ўстаноўлены падчас каранціну.

 

• Текст доступен на языке: Русский