Фота CHINATOPIX, via Associated Press.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Пакуль на Гарадзеншчыне пацверджаны толькі адзін выпадак заражэння каранавірусам – у жанчыны, якая 9 сакавіка прыехала з Італіі.

У нашым рэгіёне – шэсць чалавек. Раней мы пісалі пра чатырох памежнікаў з Каменнага Логу, якія ляжаць у Ашмянскай ЦРБ. Цяпер стала вядома, што яшчэ два чалавекі, якія мелі кантакты першага ўзроўню з інфіцыраванымі каранавірусам, ляжаць у інфекцыйным аддзяленні Смаргонскай ЦРБ.

Пад назіраннем яны будуць знаходзіцца да кантрольных даследаванняў на 13-14 дзень.