Фота anna-news.info.

Днямі ў Вілейскі РАУС паступіла інфармацыя пра тое, што жыхарка Вілейкі аказвае інтымныя паслугі за грошы.

Учора, 16 сакавіка, віляйчанку затрымалі на вуліцы, у адным з мікрараёнаў горада, і даставілі ў РАУС.

– Жанчына працавала на выездзе, месца шукаў кліент. Мужчын фігурантка шукала па сацсетках, –  расказаў карэспандэнту оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вілейскага РАУС Вадзім Бурак.

За свае паслугі жанчына брала ад 50 да 100 рублёў.

Фігурантка нідзе не працуе. Матэрыялы па справе накіраваныя ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский