Фота Аляксандры Квяткевіч, tut.by

Абноўленыя банкноты узору 2009 года наміналам Br20 і Br50 увядуць ад 23 сакавіка. Такое рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 13 сакавiка 2020 года №74, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Ахоўны комплекс абноўленых банкнот Br20 і Br50 узмоцілі за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, а для Br50 яшчэ і за кошт выявы з колерапераменным эфектам.

У дызайн банкнот ўнеслі некалькі змен. Так, выключылі рэквізіт “Старшыня Праўлення” і факсіміле подпісу, прывялі ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на банкнотах і пазначылі іх назвы, а замест 2009 паказаны год выпуску ў абарачэнне – 2020. Надпіс “пяцьдзесят” на банкноце Br50 заменена на “пяцьдзясят”.

Выявы новых банкнот і падрабязную інфармацыю пра іх абарону размесцяць на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле “Банкноты і манеты” 23 сакавіка. Банкноты 2020 года выпуску выраблены акцыянерным таварыствам “Дзяржзнак” (Расійская Федэрацыя).

У Нацбанку звярнулі ўвагу, што банкноты узору 2009 года наміналам Br20 і Br50, выпушчаныя ў 2016 годзе, застаюцца законным плацежным сродкам. Рашэнне аб мадыфікацыі банкнот прынята праўленнем Нацбанка ў верасні 2018 года. У маі 2019 годаўвялі абноўленыя банкноты Br5 і Br10.

 

• Текст доступен на языке: Русский