Фота expressandstar.com.

Па стане на 8:00 раніцы сітуацыя з каранавірусам у Беларусі наступная:

  • 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы кранавіруса,
  • 37 пацыентаў атрымалі станоўчыя лабараторныя тэсты, але не маюць клінічных праяў хваробы,
  • 5 пацыентаў хварэлі, але паздаравелі.

Агулам 51 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

За ўвесь час 17 выпадкаў — гэта завозныя, у тым ліку апошнія чатыры з Іспаніі, Францыі, Нямеччыны і Санкт-Пецярбурга выяўлены на СКП. Астатнія выпадкі выяўлены ў выніку мерапрыемстваў у ізаляваных кантактаў першага ўзроўню.

Працягваецца медыцынскае назіранне за 1960 грамадзянамі, у дачыненні да амаль 2700 двухтыднёвае медыцынскае назіранне завершана.

• Текст доступен на языке: Русский