Фота Аляксандры Квяткевіч, tut.by

14 сакавіка ў Вілейскі РАУС звярнулася жыхарка Куранца. Яна паведаміла, што нехта залез у яе кватэру і скраў грошы.

Па словах жанчыны, невядомы дастаў аконную раму і ўлез у кватэру ў перыяд часу ад 8.00 да 11.50. У гэты час гаспадыня была ў царкве.

Падазраванага ў крадзяжы затрымалі. Ім аказаўся 52-гадовы мясцовы жыхар, паведамілі ў Вілейскім РАУС.

Затрыманы расказаў, што у гэты ж дзень ён заходзіў да пацярпелай. Убачыў, што ў кватэры ёсць спіртное. Калі жанчына сышла з дому, фігурант дастаў раму і залез у кватэру. Акрамя спіртнога знайшоў яшчэ і грошы – 550 рублёў. Іх таксама забраў.

Вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу.