Фота Настассі Уткінай.

Урад часова забараніў вываз з Беларусі некаторых медыцынскіх тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2020 года №149, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У пераліку тавараў – аднаразовыя камбінезоны і касцюмы хімабароны, рэспіратары, хірургічныя халаты, маскі, бахілы, бінты, вата, марля, розныя віды медыцынскіх пальчатак.

 

Забарона вывазу таксама тычыцца камплектаў адзення для медыкаў, дыхальнага абсталявання і некаторых іншых тавараў. Іх забаронена вывозіць з Беларусі незалежна ад краіны вытворчасці.

Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на вываз тавараў па рашэнні ўрада для аказання гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам, пры вывазе фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Асноўныя пункты пастановы ўступаюць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, дзейнічаюць да 1 чэрвеня.

 

• Текст доступен на языке: Русский