Пра пажар выратавальнікам паведамілі 18 сакавіка каля 9.30.
Па прыбыцці на месца здарэння, у вёску Гедавічы Людвіноўскага сельсавета, выратавальнікі ўбачылі, што гарыць салома ў рулонах пад бетонным навесам. Выратавальнікі патушылі пажар, паведамілі ў інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС.
Вядома, што навес належыць мясцовай гаспадарцы – РСУП «Першы Беларускі».
У выніку пажару абгарэла 30 рулонаў. Больш нічога не пацярпела ад агню. Прычына пажару пакуль невядомая.
• Текст доступен на языке: Русский