Флэшмоб. Фота minobl.mvd.gov.by.

Танцавальны флэшмоб на галоўнай пешаходнай вуліцы Маладзечна правялі навучэнцы Маладзечанскага медыцынскага каледжа імя Залуцкага. Такім чынам маладыя людзі вырашылі прыцягнуць увагу жыхароў і гасцей горада да праблемы наркаманіі.

Імправізаваная сцэна размяшчалася каля кінатэатра «Радзіма». Мерапрыемства арганізатары прымеркавалі да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.

«Быць здаровымі хочам!» – з такой заявай выйшлі да грамадскасці мясцовыя навучэнцы. З сабой у іх быў плакат і чырвоныя паветраныя шары. Будучыя медыцынскія работнікі расказалі пра дзесяць прычын, па якіх неабходна сказаць «не» наркотыкам,  прапанавалі канкрэтныя фармулёўкі адмовы. 

Сумесная з ІСН Маладзечанскага РАУС моладзевая акцыя сабрала некалькі дзясяткаў навучэнцаў мясцовых устаноў і прахожых. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі спецыяльныя флаеры.

Сустрэчу працягнула трансляцыя відэафільма «Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцыі» у  кінатэатры. Скончылі мерапрыемства гутаркай са старшым інспектарам ІДН Аляксандрам Пушкарэвічам.

• Текст доступен на языке: Русский