Фота ria.ru.

Сёння Аляксандр Лукашэнка слухаў даклад аб эпідэміялагічнай абстаноўцы ў Беларусі, паведаміла БелТА.

— Нягледзячы на ​​нейкую крытыку з майго боку, я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, таму што разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла. Абсалютна перакананы, што гэта чарговы такі ж псіхоз, які камусьці будзе на руку, а камусьці і на шкоду, — заявіў Лукашэнка. — Але мы жывем у пэўнай сітуацыі і, натуральна, павінны зыходзіць з таго становішча, якое складаецца не толькі ў нас, але і за межамі нашай краіны. Чаму я сябе так вяду? Таму што я абсалютна перакананы, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе.

Лукашэнка адзначыў, што хуткае распаўсюджванне захворвання дазволіла «страсянуць» беларускую сістэму аховы здароўя, асабліва вірусолагаў і эпідэміёлагаў. Таксама ён сказаў, што свет звар’яцеў, а палітыкі выкарыстоўваюць сітуацыю ў сваіх інтарэсах.