Апоўначы ў міліцыю Валожына звярнуліся з кафэ ў Івянцы і паведамілі, што разбушаваўся адзін з наведвальнікаў.
На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Міліцыянеры высветлілі, што беспрацоўны мясцовы жыхар, раней судзімы, прыйшоў у кафэ нецвярозы.
Кліент захацеў, каб яму далі алкаголь у доўг. Мужчыне адмовілі. Той пачаў абурацца, патрабаваў напой. А грошы абяцаў прынесці ў наступны раз.
Пасля катэгарычнага адмаўлення раней судзімы стукнуў па касе кулаком. Дэбашыр паралізаваў працу ўстановы, прынёсшы ўрон на 600 рублёў. Дзяўчына-касір самастойна затрымала нецвярозага наведніка да прыезду міліцыі.
• Текст доступен на языке: Русский