Фота poundsterlingforecast.com.

Нацыянальны Банк Беларусі паведаміў, што ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыяй у абменных пунктах і касах банкаў можа назірацца часовы недахоп наяўных далараў ЗША.

— У дадзены момант еўрапейскія банкі і фінансавыя арганізацыі, якія прадстаўляюць паслугі па продажы наяўных долараў ЗША на еўрапейскім рынку, маюць цяжкасці з дастаўкай валюты са Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта прывяло да дэфіцыту наяўных даляраў ЗША ў краінах рэгіёну на фоне павелічэння попыту на іх, абумоўленага высокай валацільнасцю на сусветных фінансавых рынках, — паведамляе НацБанк.

У сувязі з гэтым у Беларусі могуць адсутнічаць амерыканскія долары. НацБанк адзначае, што пры гэтым няма абмежаванняў па куплі і продажы долараў ЗША ў безнаяўнай форме. Акрамя таго, у касах банкаў у дастатковай колькасці знаходзіцца іншая замежная валюта (напрыклад, еўра).