Падчас конкурсу. Фота з сайта roo-smorgon.by.

У другім туры конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» удзельнічалі чатыры педагогі са Смаргоншчыны. 

Па выніках правядзення вучэбных заняткаў у незнаёмым класе (групе) і майстар-класаў для педагогаў ўдзельнікамі фіналу абласнога этапу конкурсу сталі:

  • у намінацыі «Пачатковыя класы» –  Таццяна Аляксандраўна Бугайчук, настаўнік пачатковых класаў Смаргонскай гімназіі;
  • у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» – Анастасія Яўгенаўна Маршалак , выхавальнік дашкольнай санаторнага ясляў-сада № 9 горада Смаргоні.

У трэцім туры ўдзельнікам трэба:

  • здаць псіхолага-педагагічнае тэставанне;
  • выступіць на сцэне на зададзеную тэму;
  • правесці на сцэне міні-ўрок;
  • публічна прадставіць сістэму педагагічнай дзейнасці.

Пра гэта расказалі ва ўпраўленні адукацыі Смаргонскага раёна.