У Мінскай вобласці на аднаго беспрацоўнага ў сярэднім прыходзіцца 9,8 вакансіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінаблвыканкаме.

У студзені-лютым за дапамогай у працаўладкаванні звярнуліся 2333 чалавек. З іх 1396 беспрацоўныя. Для параўнання, за аналагічны перыяд 2019 года іх было 3470 і 2305 адпаведна. На працу ў студзені-лютым уладкаваліся 2234 чалавекі, з іх 1238 беспрацоўных.

Банк вакансій сёння налічвае звыш 13 тысяч прапаноў, у тым ліку больш за 9 тысяч па рабочых прафесіях. Узровень беспрацоўя складае 0,2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.