У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назвалі самыя чыстыя і забруджаныя паверхневыя вадаёмы Беларусі па дадзеных за 2019 год, паведамляе БелТА.
Найбольш забруджанымі ў цэнтральным рэгіёне прызналі рэкі Свіслач (Каралішчавічы), Лошыца ў межах Мінска, Пліса ў раёне Жодзіна (басейн Дняпра), Уша ніжэй Маладзечна (басейн Нёмана), Морач у Яськавічах. На поўдні краіны — Мухавец у раёне Кобрына, Заходні Буг у Рэчыцы, Навасёлак і Тамашоўка, Лясная Правая у Камянюкоў, Рудаўка (басейн Заходняга Буга), Ясельда ніжэй і вышэй Бярозы, Льва, Гарынь (басейн Прыпяці). Акрамя таго, забруджаныя возера Белае і вадасховішча Белавежская пушча.
Самымі чыстымі сталі рэкі Нёман вышэй Стоўбаў, Свіслач (Сухая Даліна), Бесядзь (Свяцілавічы), Іпуць, Прыпяць ніжэй Пінска, Случ.