Ясенія Мікуліч на кастынгу ў Гродна.

14-15 сакавіка ў Гродне правялі першы кастынг вакальнага шоу «X-Factor». У ім удзельнічала жыхарка Маладзечаншчыны, старшыня маладзечанскай украінскай суполкі «Краяны» Ясенія Мікуліч.

– На «X-Factor» у Гродна я ехала як салістка і як старшыня суполкі «Краяны». Спявала дзве песні: адну на ўкраінскай мове, другую – на рускай, акапэльна, – расказала Ясенія карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты».

Па словах Ясеніі, журы ўхваліла яе выступлеене. А спявачка Іскуі Абалян напісала станоўчы водгук пра выступленне Ясеніі Мікуліч у інстаграме. Таму ўдзельніца спадзяецца, што па выніках кастынга пройдзе далей.

Суразмоўца прызналася, што хвалявалася. Але яе падтрымлівала сям’я: прыйшлі сын, нявестка і ўнучка, якія жывуць у Гродне. І самой Ясеніі, і яе сям’і конкурс спадабаўся. А маленькай унучцы найбольш, бо дзяўчынцы надарылі шмат сувеніраў.

Інтэрв’ю.

– Цяпер з надзеяй будзем чакаць мая, – кажа Ясенія. – Бо тады стане вядома, хто прайшоў далей.

Даведка «Рэгіянальнай газеты»

«X-Factor» стартаваў у Велікабрытаніі ў 2004 годзе пад кіраўніцтвам прадзюсара Саймана Коуэла. Праект рэалізавалі ў 56 краінах, а ў тэлеэфіры яго паглядзелі больш за 500 мільёнаў чалавек. Многія удзельнікі шоу пабудавалі паспяховую артыстычную кар’еру. Сёлета Белтэлерадыёкампанія стала ўладальнікам правоў на папулярнае вакальнае шоу ў Беларусі.

Фотаздымкі забяспечаныя гераіняй публікацыі.

• Текст доступен на языке: Русский