Фота habr.com.

19 сакавіка здарыліся пажары ў Смаргоні і на Астравеччыне.

Каля 16.40 смаргонскім выратавальнікам паведамілі, што гарыць гаспадарчая пабудова на прыватным двары ў Смаргоні, на вуліцы Сінкевіча. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці, маёмасць, што была ў будынку.

А каля 20.00 паведамілі пра пажар астравецкім выратавальнікам. Гарэў вагон-бытоўка на вытворчай базе ў вёсцы Шульнікі. Агонь знішчыў драўляную абшыўку, маёмасць, пашкодзіў акно ў вагончыку.

Прычыны абодвух пажараў высвятляюць.