У другім туры конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Міншчыны – 2020» вызначыліся педагогі-фіналісты. Сярод іх настанікі з рэгіёна.
Маладзечна
Васіль Уладзіміравіч Маліноўскі – настаўнік рускай мовы і літаратуры Маладзечанскай сярэдняй школы №1 імя Янкі Купалы
Максім Анатольевіч Самаль – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Маладзечанскай сярэдняй школы №5
Таццяна Віктараўна Кавалькова – настаўнік матэматыкі Маладзечанскай гімназіі №7
Мядзел
Наталля Анатольеўна Клімовіч – настаўнік хіміі гімназіі-інтэрната Мядзела
Івянец
Марына Іванаўна Карачун – выхавальнік дашкольнай адукацыі Івянецкага ясляў-сада «Лесавічок»
Вілейка
Юры Віктаравіч Кузьміч – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Вілейскай гімназіі №1 «Логас».
Фінал правядуць 24 і 27 сакавіка, паведамляюць у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Нагадаем, што ў аналагічным конкурсе на Гродзеншчыне ў фінал выйшлі два педагогі са Смаргоні.
• Текст доступен на языке: Русский