Ілюстрацыйнае фота regnum.ru.

Пра пажар у Даўгінаве вілейскім выратавальнікам паведамілі каля апоўначы. Сказалі, што гарыць пабудова ў прыватным двары. 

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, гарэла лазня, накрытая шыферам. Вядома, што ў памяшканні была электрычнасць і што напярэдадні лазню не прапальвалі.

У выніку пажару згарэў дах на плошчы тры метры квадратных, пашкоджаныя сцены і маёмасць.

Прычынай пажару маглі стаць вуглі, пакінутыя без нагляду. З вечара гаспадары вынеслі вядро з вуглем з печкі і пакінулі ў прыбудове да лазні.

• Текст доступен на языке: Русский