Фота grodnonews.by.

Кандыдатуру Андрэя Садоўскага зацвердзілі на пасяджэнні сесіі раённага Савета дэпутатаў у Гродне.

Андрэй Садоўскі нарадзіўся 17 верасня 1973 гады ў вёсцы Бярозаўка Смаргонскага раёна. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў заатэхнікам калгаса «Светлы шлях» Смаргонскага раёна, галоўным заатэхнікам, намеснікам кіраўніка па інфармацыйнай рабоце і сацыяльных пытаннях калгаса «Кастрычніцкі» Смаргонскага раёна, намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі калгаса «Праўда» Смаргонскага раёна, заатэхнікам-селекцыянерам СВК «Лемешкі», а пасля яго рэарганізацыі — у фермерскай гаспадарцы «Войстам» Смаргонскага раёна.

Быў загадчыкам фермай СВК «Вострава» Смаргонскага раёна, вядучым заатэхнікам, а затым першым намеснікам начальніка СРДУП «Свіцязь» Навагрудскага раёна. Займаў пасаду галоўнага заатэхніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама.

У апошнія гады ўзначальваў СВК «Прынёманскі», а пасля яго пераўтварэння — ААТ «Прынёманскі» Навагрудскага раёна.

— Разам з кіруючым актывам мы дэталёва разбяромся ў кожнай сітуацыі, каб максімальна эфектыўна выкарыстаць усе рэзервы ў сферы сельскай гаспадаркі і дасягнуць больш высокіх паказчыкаў, — сказаў Аляксандр Садоўскі пасля зацвярджэння на пасадзе. — Акрамя таго, сур’ёзную лепту ў эканамічнае развіццё раёна ўносіць малы і сярэдні бізнэс. Каля 60 адсоткаў падаткаў у раённы бюджэт прыносіць менавіта прыватны сектар. Таму акцэнт у працы будзе зроблены не толькі на развіццё сельгасгаліны і прамысловых прадпрыемстваў, але і падтрымку прыватных ініцыятыў.