Завод «Зеніт» у Вілейцы. Фота photogoroda.com.

Аляксандр Лукашэнка наведаў прыватнае прадпрыемства «Адані», якое спецыялізуецца на выпуску медыцынскай тэхнікі. Ён даў высокую ацэнку кампаніі і прапанаваў узяць пад кіраванне некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы, у тым ліку «Зеніт».

«Адані» ўваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых сусветных распрацоўшчыкаў рэнтгенаўскага абсталявання. У лінейцы – больш за 60 найменняў. Каля 850 дыягнастычных апаратаў ўстаноўлены ў айчынных клініках: штогод на іх праводзіцца больш за 4,5 мільёнаў абследаванняў. У мінулым годзе па замове Міністэрства аховы здароўя кампанія паставіла сем камп’ютарных тамографаў у розныя рэгіёны краіны. Кіраўнік дзяржавы даручыў прадоўжыць аснашчэнне медустаноў айчыннымі апаратамі.

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў прапанаваў генеральнаму дырэктару кампаніі Лінёву узяць вілейскі завод «Зеніт», які некалі быў слаўны оптыкай і фотаапаратамі.

Сюжэт пра “Зеніт” ад 3-й хвіліны.