Амаль ва ўсіх гарадах цяпер патрэбныя медыкі. Фота teris.com.

У Беларусі правялі ўжо больш за 20 тысяч тэстаў на каранавірус, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

На сёння 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечылі і выпісалі з медыцынскіх устаноў.

Яшчэ 61 пацыент – у шпіталях пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні. Частка пацыентаў гэтай катэгорыі пасля праходжання лячэння ўжо атрымала адмоўныя тэсты і рыхтуецца да выпіскі ў пачатку наступнага тыдня.