Фота GETTY IMAGES.

Міністэрства аховы здароўя абвергла смерць ад каранавіруса жанчыны з  Віцебска на сваім тэлеграм-канале.

Сваякі паведамілі журналістам, што ў памерлай быў каранавірус. Міністэрства аховы здароўя адрэагавала прэс-рэлізам, у якім абвергла інфармацыю  аб яе смерці ад каранавіруса.

Міністэрства пацвердзіла, што, сапраўды, пацыентка была шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя Віцебска 15 сакавіка. З эпіданамнеза стала зразумела, што жанчына нікуды з краіны не выязджала. Паступала яна з першасным дыягназам «пнеўманія», тэмпература была на працягу тыдня. У анамнезе – дыябет, артэрыяльная гіпертэнзія, хранічны бранхіт і падвышаная маса цела. У сувязі з тым, што ёй пры паступленні быў выстаўлены дыягназ «пнеўманія», дактары, выконваючы загад Міністэрства аховы здароўя (усе пнеўманіі тыпіруюцца на каранавірус), узялі ў яе мазок.

Такі ж аналіз было прапанавана здаць больш далёкім сваякам. На наступны дзень прыйшоў адмоўны вынік на аналіз пацыенткі. Бліжэйшыя сваякі атрымаюць вынікі на наступным тыдні.

• Текст доступен на языке: Русский