Працягваецца кансервацыя з частковай рэстаўрацыяй і ў былым замку Сапегаў у Гальшанах, піша БелТА.

Умацоўваюць сцены, якія прымыкаюць да Паўночнага корпуса. Працуюць будаўнікі і ўнутры Паўночнай вежы, дзе размесціцца музейная экспазіцыя.

Яна будзе прысвечана гісторыі будаўніцтва замка, яго архітэктурным асаблівасцям, побыце уладальнікаў.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены археалагічныя прадметы, знойдзеныя падчас работ на тэрыторыі замка. У музеі раскажуць і пра перспектывы рэканструкцыі замка, аднаўленне навакольнага ландшафту.

• Текст доступен на языке: Русский