Дзяўчаты заклікаюць вясну песнямі.

Сёння ў Вязынцы гукалі вясну. Нягледзячы на ветранае надвор’е і пандэмію народу на радзіме Купалы сабралася шмат. Заклікалі вясну абрадавымі песнямі, папяровымі птушкамі, катаннем на арэлях і карагодамі.

Сяброўскія размовы
Усе навакольныя дрэвы стракацелі ад папяровых птушак.

– Ты не баішся каранавіруса?

– Не баюся!

– Тады давай абдымемся, – так віталі адзін аднаго ўдзельнікі свята.

Шкарпэткі ад рэгіянальных майстроў.
У роздуме.

А яшчэ з-за пандэміі сёлета на свята не прыехалі дзіцячыя гурты, якія ў ранейшыя гады спявалі тут вяснянкі і гулялі ў традыцыйныя гульні.

Здымалі шмат. І на фотаапараты, і на мабільнікі.
Традыцыйны свіст.
Гледачы.

І як жа без арэлек.
Спевы.
Мілая ўдзельніца майстар-класа па вырабе птушак.

Карагоды расцягнуліся на ўсю святочную пляцоўку.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский