Кастусь Каліноўскі, фрагмент карціны Уладзіміра Сулкоўскага

22 сакавіка 1864 года ў Вільні на Лукішскай плошчы публічна павесілі Кастуся Каліноўскага, аднаго з лідараў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Нагадаем, што летась на гары Гедыміна ў Вільні знайшлі парэшткі Каліноўскага і іншых паўстанцаў. 22 лістапада парэшткі  пахавалі на могілках Росы ў Вільні. На цырымоніі былі нашы землякі.

У нашым рэгіёне таксама ёсць месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага – Уладыкі, Куранец, урочышча Біты Лог ля Каралеўцаў – на Вілейшчыне, Плябань – на Маладзечаншчыне, Княгінін – на Мядзельшчыне.