Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусі зафіксавалі 81 выпадак каранавіруснай інфекцыі.

На 23 сакавіка ў Беларусі правялі каля 21 тысячы тэстаў на COVID-19. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, наша краіна ўвайшла ў топ-10 па колькасці зробленных тэстаў на каранавірус.

Сярод 81 чалавека ўжо выпісалі або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента. Раней у іх тэсты на COVID-19 далі станоўчы вынік, пасля праведзенага лячэння тэсты былі адмоўныя.

Яшчэ 59 знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні.