Фота stereo-news.com.

Кампанія А1 адмяняе для сваіх абанентаў тарыфікацыю выходных выклікаў на тэлефонныя нумары «Гарачай лініі» Міністэрства аховы здароўя па пытаннях інфекцыі, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2.

Дадзеная мера прынята для таго, каб кожны абанент кампаніі мог атрымаць неабходную кансультацыйную падтрымку.

«Гарачая лінія» па пытаннях прафілактыкі інфекцыі дзейнічае на базе Рэспубліканскага цэнтра гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Званкі прымаюцца на нумар +375 (29) 156-85-65 (час працы — у працоўныя дні з 8:30 да 13:00 і з 13:30 да 18:00).